Не гуляйце ў невідзімку на дарозе

З пачатку года ў нашым раёне да адміністрацыйнай адказнасці за розныя парушэнні правілаў дарожнага руху прыцягнуты 564 пешаходы. Прычым, самыя “папулярныя” правапарушэнні – невыкарыстанне пешаходамі святлоадбівальных элементаў і пераход праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы.

Пункт 17.1 ПДР абавязвае пешаходаў пры руху па краі праезнай часткі ў цёмны час сутак пазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі. Гэта асабліва актуальна зараз (прычым, не толькі для пешаходаў, але і веласіпедыстаў, возчыкаў гужавога транспарту), калі светлавы дзень скарачаецца, пачынае рана цямнець. Адсутнасць флікераў на адзенні можа каштаваць не толькі адміністрацыйнага пакарання ў выглядзе штрафу ад 1 да 3 базавых велічынь, але здароўя і нават жыцця, бо менавіта пешаходы-невідзімкі часцей становяцца ахвярамі ДТЗ.

6 верасня ў вёсцы Бенькаўцы непрацуючы жыхар Галаўнінцаў , які не меў вадзіцельскага пасведчання, не справіўся з кіраваннем аўтамабілем “ВАЗ”, выехаў на сустрэчную паласу і збіў веласіпедыстку. Жанчына з пераломам галёнкі дастаўлена на лячэнне ў бальніцу.

З пачатку года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 9 ДТЗ, у якіх 2 чалавекі загінулі і 7 атрымалі траўмы.

Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *