Паважаныя свяшчэннаслужыцелі, вернікі рымска-каталіцкай і іншых хрысціянскіх канфесій, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова па грыгарыянскім календары!

Сардэчна віншуем вас са светлым святам, якое на працягу многіх стагоддзяў дорыць людзям нязгаснае святло веры, надзеі і любві. Яно раскрывае душы насустрач вечным каштоўнасцям дабра і міласэрнасці, натхняе на добрыя справы, абуджае жаданне дзяліцца  цяплом, сардэчнасцю і душэўнай шчодрасцю.
Няхай радасць святых калядных дзён суправаджае ўсіх заўсёды на працягу ўсяго года, а ў кожным доме пануе атмасфера згоды і ўзаемаразумення. Жадаем вам здароўя, шчасця, міру, дабрабыту і ўдачы.

Раённы   выканаўчы камітэт.                                                 Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *