І вось яна прыгожая

Гарадская ёлка  сёлета па традыцыі размясцілася   на галоўнай плошчы райцэнтра.  Пачатак навагоднім гулянням быў дадзены ў мінулы чацвер тэатралізаваным прадстаўленнем “Калядная саната”. Ляхавічан і гасцей горада з надыходзячымі Калядамі і Новым годам  віншаваў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Вашчук.
На па-навагодняму  ўбранай сцэне і вакол ёлкі вечарам адбывалася шмат цікавага, казачнага, запамінальнага і вясёлага. Нават адсутнасць снегу не сапсавала настрой  дзецям і  дарослым, якія сабраліся на адкрыццё марафону калядных і навагодніх святаў.  Дзяды Марозы і Снягурачкі,  іншыя казачныя персанажы спачатку прайшліся  па цэнтральнай вуліцы горада,  а потым  забаўлялі народ, прапаноўвалі конкурсы і гульні, чыталі вершы і спявалі песні, расказвалі гумарэскі і загадвалі загадкі і, канешне, віншавалі – з размахам, урачыста і весела.
Добры настрой землякам стваралі і лепшыя самадзейныя артысты раёна.
Цікавы, незабыўны карагод навагодніх і калядных прадстаўленняў, які пачаўся  на Ляхавіччыне     22 снежня, працягнецца да пачатку студзеня ўжо    2017 года.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.
Больш фота тут

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *