Вынікі праверкі разгледжаны. Прынята дзейснае рашэнне

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта былі разгледжаны вынікі праверкі, праведзенай галоўным упраўленнем Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці сумесна з фінансавым упраўленнем Брэсцкага аблвыканкама па захаванні мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, іх структурнымі падраздзяленнямі, іншымі арганізацыямі Ляхавіцкага раёна бюджэтнага заканадаўства. У прынятым рашэнні вызначаны адказныя за прыняцце вычарпальных мер, што забяспечваюць якаснае выкананне даходнай часткі бюджэту ў 2011 годзе, за актывізацыю работы па эканоміі бюджэтных сродкаў. Кіраўнікі тых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, дзе ў ходзе праверак выяўлены парушэнні і недахопы (КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ”, ДУ “Ляхавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”, аддзел адукацыі райвыканкама, КУП “Ляхавіцкае раённае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва”, Навасёлкаўскі сельвыканкам, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, камунальнае ўнітарнае праектна-вытворчае архітэктурна-планіровачнае прадпрыемства “Ляхавіцкая архітэктура”, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама) абавязаны прыняць меры па ўхіленні выяўленых парушэнняў і недахопаў і недапушчэнні іх у далейшым, а таксама прыцягненні вінаватых работнікаў да адказнасці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *