З навагоддзем!

ШАНОЎНЫЯ ЗЕМЛЯКІ!

Прыміце шчырыя віншаванні з Новым 2017 годам!
Гэта светлае, доўгачаканае свята аб’ядноўвае ўсіх нас агульнымі надзеямі, марамі і памкненнямі, стварае атмасферу шчасця і прадчування цудаў. Новы год –  гэта кропка адліку для новых спраў і пачынанняў.
Няхай усё добрае, што радавала сёлета, знойдзе свой працяг у годзе надыходзячым. Спадзяёмся, што  плённая і добрасумленная праца ўсіх ляхавічан стане трывалым фундаментам для далейшага развіцця раёна.  Няхай надыходзячы год  прымнажае лік шчаслівых імгненняў, напоўніць кожнага жыццёвай сілай і мудрасцю, будзе шчодрым на добрыя справы. Жадаем, каб 2017-ты ўвайшоў у кожны дом з мірам,
дабром і любоўю, прынёс удачу і поспех, стаў радасным і светлым.
Няхай у вашых сем’ях будзе ўтульна ад сардэчнай цеплыні, пануюць спакой і ўзаемаразуменне.
Раённы выканаўчы камітэт.                                Раённы  Савет дэпутатаў.

ДАРАГІХ ЗЕМЛЯКОЎ — УСІХ ЖЫХАРОЎ ЛЯХАВІЧЧЫНЫ

сардэчна віншую з надыходзячым Новым годам і святам Нараджэння Хрыстова! Няхай кожны дзень 2017-га будзе напоўнены шчасцем і плёнам, радасцю, душэўнай цеплынёй, увагай родных і блізкіх. Няхай ладзяцца справы дома і на працоўных месцах. Міру, дабра, трывалага здароўя!

Леанід ЦУПРЫК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *