Бюджэт-2017: накіраванасць сацыяльная

Сесія раённага Савета дэпутатаў зацвердзіла раённы бюджэт на 2017 год. Яго праект прадставіў на сумесным пасяджэнні райсавета дэпутатаў і райвыканкама начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Андрэй Навагран.

Раённы бюджэт на 2017 год сфарміраваны зыходзячы з агульных прынцыпаў бюджэтна-фінансавай палітыкі, з улікам разліковых паказчыкаў па даходах і расходах бюджэту, даведзеных Міністэрствам фінансаў, параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця і грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, а таксама змяненняў падатковага заканадаўства і ацэнкі выканання бюджэту 2016 года.

Аб’ём раённага бюджэту на 2017 год па даходах і расходах вызначаны ў суме 34000000 рублёў.

Даходы раённага бюджэту без уліку бязвыплатных паступленняў прагназуюцца ў суме 16901600 рублёў з ростам 4,5 працэнта ў параўнанні з паступленнем да 2016 года.

Асноўнымі крыніцамі, якія фарміруюць даходную частку раённага бюджэту, па-ранейшаму з’яўляюцца падатак на дабаўленую вартасць, падаходны падатак, падаткі на даходы і прыбытак, якія забяспечваюць больш за 81,5 працэнта паступленняў уласных даходаў.

У 2017 годзе бюджэту раёна з рэспубліканскага бюджэту перадаюцца бязвыплатныя паступленні ў агульнай суме 17099000 рублёў, у тым ліку:

датацыя ў суме 16728800 рублёў;

субвенцыі на бягучыя расходы па развіцці сельскай гаспадаркі і рыбагаспадарчай дзейнасці – 370200 рублёў.

Расходы бюджэту раёна вызначаны ў суме 34000000 рублёў.

Як і ў папярэднія гады, захоўваецца сацыяльная накіраванасць расходаў бюджэту, улічана неабходнасць забеспячэння асігнаваннямі першачарговых бюджэтных абавязацельстваў (заработная плата з налічэннямі работнікам бюджэтнай сферы, трансферты насельніцтву, аплата камунальных паслуг, прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння, субсідзіраванне жыллёва-камунальных і транспартных паслуг, што аказваюцца насельніцтву), якія складаюць у агульным аб’ёме расходаў раённага бюджэту 87,9 працэнта.

Па-ранейшаму асноўныя расходы бюджэту прыпадаюць на ўтрыманне і развіццё ўстаноў сацыяльнай сферы. Іх доля складае каля 76 працэнтаў. На яе фінансаванне запланавана 25874184 рублёў. Гэта на 1884820,11рублёў больш за 2016 год.

У структуры расходаў на фінансаванне сацыяльна-культурнай сферы асноўнай часткай з’яўляецца заработная плата. На яе выплату з улікам прапануемага росту ў 2017 годзе запланавана 19529800 рублёў або 58 працэнтаў ад усіх расходаў раённага бюджэту.

У цэлым на фінансаванне галін народнай гаспадаркі бюджэтам прадугледжана 1566400 рублёў.

На рэалізацыю мерапрыемстваў па развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці ў 2017 годзе з бюджэту плануецца накіраваць 997800 рублёў.

На ўтрыманне раённай ветэрынарнай станцыі і фінансаванне расходаў дзяржаўнай інспекцыі па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь прадугледжана 464600 рублёў.

Аб’ём бюджэтных расходаў на субсідыі на фінансаванне кампенсацыі часткі затрат па сацыяльна значных перавозках пасажыраў запланаваны ў суме 300300 рублёў, ці 108,6 працэнта да выканання 2016 года.

На патаненне кошту цвёрдых відаў паліва, якое рэалізуецца насельніцтву ў межах нормаў водпуску, прадугледжаны субсідыі ў памеры 254900 рублёў. Субсідыі разлічаны зыходзячы з плануемай кампенсацыі расходаў у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку забеспячэння насельніцтва цвёрдымі відамі паліва і кампенсацыі розніцы ў цэнах на цвёрдыя віды паліва, якое рэалізуецца насельніцтву па фіксаваных рознічных цэнах.

На фінансаванне комплексу мерапрыемстваў у галіне аховы навакольнага асяроддзя прадугледжана 32800 рублёў, з іх на распрацоўку праектаў водаахоўных зон і прыбярэжных палос 20000 рублёў.

У 2017 годзе расходы па жыллёвым будаўніцтве складуць 347639 рублёў, у тым ліку будаўніцтва камерцыйнага жылля – 300700 рублёў.

Расходы па галіне “Жыллёва-камунальная гаспадарка” ў бюджэце на 2017 год прадугледжаны ў суме 3300200 рублёў, ці 85 працэнтаў да выканання 2016 года.

Субсідыі на фінансаванне часткі расходаў па жыллёва-камунальных паслугах, якія аказваюцца насельніцтву, запланаваны ў суме 2911800 рублёў.

Асігнаванні на кампенсацыю расходаў на прадастаўленне асобным катэгорыям грамадзян ільгот па аплаце спажытых імі жыллёва-камунальных паслуг прадугледжаны ў памеры 15400 рублёў.

Зацверджаны нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на правядзенне капітальнага рамонту, рэканструкцыі, мадэрнізацыі аб’ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі для Ляхавіцкага раёна складае 305900 рублёў. На бягучы рамонт жыллёвага фонду запланавана 67000 рублёў.

Усяго на добраўпарадкаванне населеных пунктаў прадугледжаны асігнаванні ў суме 659500 рублёў.

З агульнай сумы на вулічнае асвятленне населеных пунктаў запланавана 105400 рублёў, утрыманне і рамонт дарожна-вулічнай сеткі – 314750 рублёў, утрыманне і рамонт іншых аб’ектаў добраўпарадкавання – 239300 рублёў.

Нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на ахову здароўя ў разліку на аднаго жыхара для Ляхавіцкага раёна зацверджаны ў памеры 297,6 рубля і павялічаны ў параўнанні з нарматывам на 2016 год на 7,2 працэнта.

У галіне фінансавання аховы здароўя расходы бюджэту на 2017 год вызначаны ў суме 8271900 рублёў. У першачарговым парадку прадугледжаны бюджэтныя назначэнні на аплату працы работнікаў аховы здароўя, забеспячэнне лекавымі сродкамі і вырабамі медыцынскага прызначэння, харчаванне, аплату энергарэсурсаў і іншыя трансферты насельніцтву.

На рэканструкцыю харчаблока УАЗ “Ляхавіцкая ЦРБ” плануецца накіраваць 48000 рублёў.

У бюджэце 2017 года на фінансаванне дзейнасці арганізацый фізічнай культуры і спорту прадугледжана 468900 рублёў.

Расходы на культуру і мастацтва запланаваны на 2017 год у суме 1991293 рублёў. Расходы галіны будуць накіраваны ў першую чаргу на аплату працы работнікаў устаноў культуры (з адлічэннямі на сацыяльнае страхаванне) і аплату камунальных расходаў. Рост расходаў на аплату працы ў галіне на 2017 год запланаваны не менш чым у 1,09 раза да ўзроўню 2016 года.

У структуры расходаў раённага бюджэту расходы на адукацыю займаюць найбольшую ўдзельную вагу (39,8 працэнта). На забеспячэнне функцыянавання дзеючай сеткі ўстаноў адукацыі і фінансаванне адукацыйных мерапрыемстваў у галіне адукацыі плануецца накіраваць 13446700 рублёў. 96,2 працэнта ад усяго фінансавання гэтай галіны займаюць заработная плата і іншыя першачарговыя расходы адукацыі.

Нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на адукацыю прадугледжаны ў памеры 13446700 рублёў.   Як і ў мінулым годзе сродкі на энергазабеспячэнне, набыццё аўтобусаў для падвозу школьнікаў, замену састарэлых камп’ютарных класаў прадугледжваюцца ў бюджэце вобласці.

Расходы бюджэту на сацыяльную палітыку запланаваны ў суме 1695400 рублёў. На выплату дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі маламаёмасным грамадзянам і сем’ям у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2012 года № 41 “Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе” прадугледжаны сродкі ў суме 191220 рублёў. На бясплатнае забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця запланавана 50000 рублёў. У адпаведнасці з Рэгіянальнай праграмай дэмаграфічнай бяспекі на выплату аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года сем’ям, якія выхоўваюць трох і больш дзяцей, запланаваны асігнаванні ў суме 20900 рублёў.

На прадастаўленне грамадзянам Рэспублікі Беларусь аднаразовых субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) ці набыццё жылых памяшканняў і пагашэнне запазычанасці па льготных крэдытах, атрыманых на будаўніцтва (рэканструкцыю) ці набыццё жылых памяшканняў, і аказанне фінансавай падтрымкі дзяржавы маладым і мнагадзетным сем’ям у пагашэнні запазычанасці па крэдытах, выдадзеных банкамі на будаўніцтва (рэканструкцыю) ці набыццё жылых памяшканняў, у тым ліку на набыццё незавершаных будаўніцтвам капітальных збудаванняў, якія належаць рэканструкцыі і пераабсталяванню пад жылыя памяшканні (за выключэннем ільготных крэдытаў, прадастаўленых грамадзянам Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі) плануецца накіраваць 75000 рублёў.

На рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў 2017 годзе прадугледжана накіраваць 3607 рублёў, ці з ростам на 0,8 працэнта да ўзроўню 2016 года.

Даходы і расходы сельскіх бюджэтаў вызначаны разлікова па даходах і расходах у суме 814600 рублёў.

У даходы сельскіх бюджэтаў, як і ў 2016 годзе, будуць залічвацца: зямельны падатак, падатак на нерухомасць, збор з нарыхтоўшчыкаў, сродкі самаабкладання, дзяржпошліна, арэндная плата. Плануецца, што сельскімі Саветамі ў 2017 годзе будзе атрымана ўласных даходаў (без уліку падаходнага падатку) у суме 108500 рублёў.

У ходзе распрацоўкі бюджэту практычна ўсімі распарадчыкамі сродкаў, а таксама іншымі зацікаўленымі асобамі ўнесена значная колькасць прапаноў па павелічэнні расходаў па шэрагу накірункаў. Некаторыя з іх у межах магчымага праектам бюджэту ўлічаны.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *