Дзіцячы прытулак – не дом

Валанцёры-гімназісты  Марыя Пішч, Вольга Войцік, Юлія Дарахлевіч, Вольга  Міклашэвіч, Канстанцін Лэбко разам з настаўніцай  Марыяй Зубрылавай наведалі Баранавіцкі дзіцячы прытулак, дзе знаходзяцца дзеці, часова адабраныя ад бацькоў, якія не займаюцца іх выхаваннем. З цяжкім сэрцам і роздумам пра сутнасць прыходу чалавека ў гэты свет вярнуліся адтуль і настаўніца, і вучні. Пытанні сыпаліся адно за адным. Адкуль бяруцца такія гора-бацькі? Як можна не клапаціцца пра ўласных дзяцей? Што будзе далей з пакінутымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі? Гімназісты падзяліліся сваімі ўражаннямі ад наведвання дзіцячага прытулку.

Марыя ПІШЧ, вучаніца 11 класа:

— Мы прыехалі ў дзіцячы прытулак. Дзеткі спалі. І ніхто, акрамя іх саміх, не ведае, што яны бачылі ў снах. Пасля іх прабуджэння мы спыталі: “А што вам снілася?”.  Дзяўчынка ў сіняй сукенцы нічога не адказала. Я толькі ўявіла, што адчувае гэтая маленькая пралесачка з прыгожым выразным позіркам і шчырай усмешкай, якая расплылася на яе твары… Яна ўспомніла свой сон.

А вось дзве сястрычкі, падобныя адна на адну. Моцна трымаюцца за рукі, быццам баяцца, што іх могуць разлучыць. Нават здалося, што немагчыма будзе іх развесяліць. Але як толькі мае сябры-валанцёры пачалі гуляць з рабятамі, з той самай хвіліны ўсмешкі не сыходзілі з іх шчаслівых твараў. Вясёлыя гульні, конкурсы, песні дапамаглі стварыць добры настрой і атмасферу добразычлівасці. Усе разам танцавалі, спявалі, адказвалі на пытанні віктарыны, імкнуліся перамагчы. Як добра, што мы здолелі стварыць свята сустрэчы для малых.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *