Студзеньскі ціск

Выкарыстана ілюстрацыя

У некаторых населеных пунктах краіны ў ноч з 7 на  8 студзеня слупок тэрмометра апусціўся да адзнакі   мінус 34 градусы. Як сцвярджаюць сіноптыкі, такога холаду ў пачатку другога зімовага месяца не было апошнія 14 гадоў.

У нашым раёне з-за марозу ў дамах некаторых землякоў перамярзала вада, парушалася работа газавых награвальных прыбораў, ветрам задувала     ацяпляльныя  катлы, абмярзалі дымаходы.
У Ляхавіцкім раёне газазабеспячэння працавалі ў штатна-ўзмоцненым рэжыме. Колькасць выклікаў аварыйна-газавай службы на рамонтныя заяўкі значна павялічылася.
– Калі штодзень дыспетчар прымае каля пяці рамонтных заявак, то за гэтыя  дні іх колькасць узрасла  ўдвая. Было і некалькі  аварыйных выклікаў, – адзначае начальнік раёна газазабеспячэння Ігар Чвыр.
Пры нізкіх тэмпературах павялічваецца разбор газу і яго  ціск можа рэзка зменшыцца. Каб гэтага не адбылося,  газаўшчыкі выязджалі да абанентаў у Навасёлкі, Тухавічы, Ураджайную і іншыя населеныя пункты для  замеру ціску ў газавым абсталяванні. Вялі кантроль за сітуацыяй з дапамогай тэлеметрыі: на экране ў дыспетчарскай службе  можна бачыць паказчыкі ціску, тэмпературы, напружання газу на ўсіх ГРП.
Каб надвор’е не даставіла непрыемнасці карыстальнікам газавага абсталявання, гаспадарам прыватных сядзіб неабходна своечасова ўбіраць наледзь, якая ўтвараецца на дымаходзе, сачыць за пашыральным вадзяным бачком, за станам водаправода   (каб папярэдзіць яго перамярзанне, неабходна ўцяпліць пераходы каля дзвярэй, шчыліны і адтуліны).
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *