Снег прынёс нам свята

Сусветны дзень снегу 14 студзеня  адзначаюць ва ўсіх гарадах і раёнах Брэстчыны. На 14 снежня запланавана больш за 70 спартыўна-забаўляльных мерапрыемстваў. Асноўнымі пляцоўкамі для актыўнага адпачынку сталі тэрыторыі школ, фізкультурна-спартыўных збудаванняў, гарадскія плошчы. Амаль паўсюдна арганізаваны лыжныя гонкі.
На Брэстчыне заліта 29 каткоў для масавага катання, 49 хакейных пляцовак, абсталявана 250 лядовых пляцовак, пракладзена 21 лыжная траса.
Ляхавічан арганізатары снежнага свята запрашаюць на стадыён “Колас”, дзе з 11 гадзін праходзяць спартыўныя спаборніцтвы, конкурсы, працуюць  каток і міні-кафэ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *