Капітал у дапамогу

Валянціна Каспяровіч з аграгарадка Ліпск першай у 2017 годзе звярнулася ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама за прызначэннем сямейнага капіталу.  15 верасня 2016 года  сям’я   Каспяровічаў стала мнагадзетнай: нарадзілася трэцяе дзіця – сын Ванечка.
Як паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, летась у Ляхавіцкім раёне  сямейны капітал прызначаны 64 сем’ям, з якіх 36 жывуць у сельскай мясцовасці. У большасці з іх нарадзілася трэцяе дзіця, у адзіннаццаці – чацвёртае, у  трох – пятае, у адной – сёмае. І ўжо сёлета за прызначэннем сямейнага капіталу звярнуліся
5 сем’яў.
Дзяржаўным клопатам ахоплены ўсе сем’і, якія выхоўваюць дзяцей.  У мінулым годзе ў нашым раёне  з пазабюджэтнага фонду сацыяльнага страхавання на выплату дапамог па доглядзе за дзіцём ва ўзросце да трох гадоў  выдаткавана амаль 410 тысяч рублёў.  Акрамя таго, больш за 84 тысячы рублёў – дапамога сем’ям па доглядзе за дзецьмі ва ўзросце ад 3 гадоў і старэйшымі.  91 дзіця ва ўзросце да  двух гадоў было забяспечана бясплатным харчаваннем ( па раёне агульная сума на гэта склала амаль 41 тысячу рублёў).

Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *