Адміністрацыя Ляхавіцкай ЦРБ інфармуе:

на падставе Закона аб воінскім абавязку і рашэння райвыканкама № 1260 ад 20.12.2016 года аб правядзенні медыцынскай камісіі па прыпісцы грамадзян 2001 года нараджэння да прызыўнога ўчастка Ляхавіцкага раёна, на базе паліклінікі з 13.01.2017 г. па 15.02.2017 г. па пэўных днях будзе праводзіцца медыцынскі агляд юнакоў 2001 года нараджэння з 10.30 да 14.00. Прыём пацыентаў урачамі афтальмолагам, оталарынголагам, псіхіятрам, нарколагам, дэрматолагам у дні правядзення прыпіскі з 10.30 да 14.00 праводзіцца не будзе.
Дні правядзення камісіі:
студзень: 13, 18, 20, 27;
люты: 1, 3, 8, 10, 15.
Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *