І праехаць, і прайсці

У маласнежную зіму наракаем на адсутнасць снегу: ні з горкі дзецям пракаціцца, ні на лыжах дыстанцыю адолець, ні вачам замілавання, ні будучаму ўраджаю падтрымкі. Ну а ў шчодрую на традыцыйныя ападкі з’яўляецца новая тэма для незадаволенасці: ні праехаць, ні прайсці праз сумёты. Дастаецца больш за ўсё работнікам камунальнай і дарожнай службаў. Работа ў гэтыя дні ў іх аўральная.
Дарожнікі ўжо расчысцілі без малога тысячу кіламетраў дарог, якія знахо-дзяцца на балансе ДРБУ-200.
Каля 1200 кубаметраў снегу са студзеньскіх гарадскіх вуліц убралі і вывезлі камунальшчыкі. Задзейнічаны 13 адзінак тэхнікі, 25 работнікаў Ляхавіцкай ЖКГ. Ачыстка вядзецца, можна сказаць, у рэжыме нон-стоп. Людзі і машыны ўбіраюць – з неба ж паступаюць новыя снежныя порцыі. Чуюцца нараканні, маўляў, хадзіць-ездзіць нязручна. Але ж гэта – зіма! Адказных за парадак на вуліцах населеных пунктаў і дарогах у бяздзейнасці не папракнеш: стараюцца, убіраюць, ачышчаюць. Добра было б, каб і ўсе мы ўспомнілі даўнюю завядзёнку – самаручна расчысціць снег ля сваёй брамкі, пад’езда, у двары. Карысна і для парадку, і для ўласнага здароўя. Бяром у рукі шуфель – і за справу. Зусім нескладаная арыфметыка, заадно і падстаў пабурчаць на “панасыпала і нікому няма справы да гэтага” не застанецца.
Вольга СВЯТЛОВА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *