Чый сабачка?

Мы ў адказе за тых, каго прыручылі. Маюцца  на ўвазе  не толькі адносіны людзей да братоў нашых меншых і клопат пра іх, але і адказнасць перад законам за парушэнне правіл  іх утрымання. Сярод безнаглядных  жывёл ёсць і сабакі, якіх гаспадары проста выганяюць на вуліцу ці выпускаюць пагуляць “на волі”. Такім чынам парушаюцца правілы ўтрымання хатніх сабак, кошак, што зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Уладальнікі хатніх жывёл абавязаны строга выконваць санітарна-гігіе-нічныя правілы і нормы ўтрымання жывёл, забяспечваць бяспеку людзей, не дапускаць забруджвання жывёламі грамадскіх месцаў. Выгульваць братоў нашых меншых забараняецца ў грамадскіх месцах, у тым ліку на прыдамавых тэрыторыях. Таксама нельга прыводзіць сабак ці кошак у магазіны, прадпрыемствы грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва, школы, дашкольныя ўстановы, паркі, скверы, стадыёны і кірмашы. Калі сабака на вуліцы, у двары, скверы ці знаходзіцца без уладальніка, то такая жывёла лічыцца бадзяжнай, незалежна ад яе пароды.

За парушэнне правіл утрымання нядбайны гаспадар можа атрымаць папярэджанне ці штраф у памеры да 10 базавых велічынь. За аналагічнае парушэнне, якое стала прычынай нанясення шкоды здароўю людзей ці  маёмасці, – штраф ад 10 да 30 БВ ці адміністрацыйны  арышт.

Сяргей СІНІЛА,
майстар па рабоце  з насельніцтвам  Ляхавіцкая ЖКГ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *