Прафесія – следчы

Ляхавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь праводзіць набор кандыдатаў на дзённую форму навучання для атрымання  бясплатнай вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці ”правазнаўства” для паступлення ў 2017 годзе на   следча-экспертны факультэт Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў  Рэспублікі   Беларусь (прафесія –  следчы).
На перыяд навучання курсанты акадэміі знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні (бясплатнае   харчаванне і пражыванне). Пасля заканчэння навучання курсанту прысвойваецца спецыяльнае званне “лейтэнант юстыцыі” і гарантуецца працаўладкаванне ў  Брэсцкай вобласці.
У акадэмію могуць паступаць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якім у год паступлення спаўняецца 17 гадоў (але не старэйшыя за 25 гадоў),  маюць сярэднюю, прафесійна-тэхнічную або сярэднюю спецыяльную адукацыю.
Курсанты акадэміі не падлягаюць прызыву ў  армію.  Па пытаннях паступлення звяртацца па адрасе: г. Ляхавічы, вул. Дзесюкевіча, 43, каб. 302, 314.
Кантактныя тэлефоны:   2-17-48, 6-22-14, 2-12-69.
Віталій ЛАБАНАЎ,
начальнік райаддзела Следчага камітэта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *