У саюз з сябрамі
Правядзенне цікавых, запамінальных мерапрыемстваў для падрастаючага пакалення і моладзі ладзяць актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Для актывізацыі работы тэрытарыяльных структур БРСМ па патрыятычным выхаванні моладзі і прыцягнення ў рады новых членаў сёлета ў краіне з ліпеня па верасень праводзіцца акцыя “У саюз з сябрамі”. Сімвалам яе з’яўляецца нагрудны значок (наклейка на адзенне, флікер) у выглядзе чырвонага круга з зялёнай акантоўкай, у цэнтры якога – надпіс “Я!”. Гэты сімвал увасабляе грамадзянскую пазіцыю маладога чалавека, які гатовы разам з грамадскай арганізацыяй прыносіць карысць сваёй Радзіме, дапамагаць тым, каму дапамога асабліва па-трэбна, дабівацца поспехаў у вучобе і працы, развіваць свае здольнасці і таленты, весці здаровы лад жыцця, працаваць у адной дружнай камандзе ініцыятыўных, мэтанакіраваных і паспяховых маладых грамадзян Беларусі. Ёсць у акцыі свае слоганы: “Хто, калі не Я!”, “Беларусь мая – гэта БРСМ і Я!”, “БРСМ і Я – моцная краіна!”, “Я, ты, ён, яна – разам моцная краіна!”.
Падчас акцыі праходзяць тэматычныя дыскатэкі, круглыя сталы, дні БРСМ, праводзяцца маладзёжныя флэш-мобы з распаўсюджваннем агітацыйных лістовак. “ВКонтакте” размешчана інфармацыя пра дзейнасць рэгіянальных аддзелаў БРСМ, дэманструюцца відэафільмы і відэаролікі пра дзейнасць самай масавай маладзёжнай арганізацыі краіны. Працягваюць паступаць работы на конкурсы плакатаў, насценных газет, малюнкаў, ладзяцца спартыўныя спаборніцтвы, паходы, экскурсіі, велапрабегі і г.д. У маладзёжным інфармацыйным цэнтры юнакі і дзяўчаты могуць атрымаць кансультацыю спецыялістаў па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай мала-дзёжнай палітыкі, захаванні ўласнага здароўя і многіх іншых.
Прыняць удзел у акцыі можа кожны жадаючы.
Ларыса ЮШКЕВІЧ,
першы сакратар райкама ГА БРСМ