Флікер для бяспекі

Лічбы, якія падштурхоўваюць да сур’ёзнага роздуму: толькі ў снежні 2016 года на дарогах краіны ў ДТЗ загінулі 60 чалавек, 42 з іх былі пешаходамі. Па-ранейшаму асноўнай прычынай гібелі застаюцца наезды на пешых удзельнікаў дарожнага руху, у тым ліку не пазначаных у цёмны час сутак святлоадбівальнымі элементамі.
На жаль, нашы землякі таксама часта забываюцца, што пераходзіць праезную часту трэба па пешаходных пераходах і на дазвольны сігнал светлафора, а ва ўмовах кароткага светлавога дня, пагаршэння ўмоў надвор’я і бачнасці насіць флікер – не проста патрабаванне правілаў дарожнага руху, а жыццёва важная неабходнасць. З пачатку года супрацоўнікі ДАІ і ўчастковыя інспектары прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за невыкарыстанне ў цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў 24 пешаходаў, 13 з якіх знаходзіліся на праезнай частцы ў стане алкагольнага ап’янення.
Пра факты парушэння правілаў дарожнага руху вадзіцелямі і пешаходамі, у тым ліку знаходжання апошніх на праезнай частцы ў нецвярозым стане ДАІ просіць паведамляць па тэлефоне 102.
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *