Што здарылася?

Пчолы, куры і маёмасць…

Пчаляр-аматар недалічыўся на сваім падворку на хутары каля вёскі Падбарочча пчоласем’яў і некаторых прылад  для пчалярства на агульную суму звыш  мільёна рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

Хатняй птушкі пазбавіў невядомы аматар чужога дабра гаспадара з Тухавіч. У вяскоўца прапала з хлява 6 курэй.

Сярод белага дня, падабраўшы да замка ўваходных дзвярэй ключ, злодзей залез у адну са свяціцкіх хат і ўкраў маёмасці на 340 тысяч рублёў.  Як высветлілася, крадзёж – справа рук  аднавяскоўца.

У РАУС паступіла заява ад жыхара Баранавіч, які просіць прыцягнуць да адказнасці свайго сына. Той праз акно залез у дачны домік у Трабавічах, які належыць яго бацьку, і ўкраў рознай маёмасці на 1800 тысяч рублёў.

Таблеткі супраць жыцця

На лячэнне ў райбальніцу дастаўлены 37-гадовы жыхар Вострава з дыягназам: атручванне таблеткамі.

У сваім доме ў Галаўнінцах звёў рахункі з жыццём пенсіянер.

Разборкі ў вёсцы

Для аказання медыцынскай дапамогі ў хірургічны кабінет райпаліклінікі звярнулася 50-гадовая жыхарка Навасёлак,  у якой медыкі канстатавалі пералом рукі. Цялесныя пашкоджанні жанчыне нанёс аднавясковец 1970 года нараджэння.

Стацыянарная медыцынская дапамога спатрэбілася і ліпчаніну 1964 года нараджэння. Яго пабіў падчас сваркі малодшы на 20 гадоў аднавясковец.

Замест кладу — іртуць

У міліцыю звярнуўся жыхар Баранавіч з паведамленнем пра тое, што ў полі каля вёскі Лабузы Ляхавіцкага раёна ён знайшоў ёмістасць з 50 грамамі ртуці.

Са зводкамі РАУС  знаёмілася Галіна ЗАРЭЧНАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *