Чарговы раз у 10-ты клас

Яшчэ зусім нядаўна Наташа Сарока і сама сядзела за партай. Сёння Наталля Аляксандраўна ўваходзіць у свой  дзясяты клас на любімы “інгліш” не толькі з падручнікам па англійскай мове, але і з класным журналам.  Яна – студэнтка Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта – праходзіць пераддыпломную практыку ў сваёй жа гімназіі. Вучыць рабят замежнай мове і адначасова вучыцца сама – быць сапраўднай настаўніцай, пра што марыла з дзяцінства. Атрымліваецца, пацвярджае дырэктар гімназіі Таісія Шыбун, як і ў яшчэ адной тутэйшай практыканткі – “матэматычкі” Вікторыі Куніцкай. Дарэчы, праз некалькі месяцаў Наталля ўжо з дыпломам вернецца дадому, будзе працаваць у адной са школ Ляхавіччыны – яна вучыцца ва ўніверсітэце па мэтавым накіраванні, як і яшчэ трое нашых маладых землякоў.

Святлана БЕЛЬМАЧ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *