Пазітыўны погляд

Ляхавічы падключыліся да абласной кансультацыйна-адукацыйнай акцыі  “Мой выбар – жыць з пазітывам”, якая нядаўна  стартавала на Брэстчыне і  прадоўжыцца  да  верасня.
30 студзеня ў  СШ №1 інструктар-валеолаг раённай паліклінікі Святлана Пастэрнакевіч, медсястра Алена Казлова і псіхолаг Ганна Клімовіч  гаварылі  са  старшакласнікамі пра шчасце – жыць, пра тое, што гэта шчасце стварае сам чалавек!
Як пазбегнуць стрэсу, дэпрэсіі, не трапіць у залежнасць  ад шкодных звычак  і многія іншыя карысныя  парады пачулі ў той дзень рабяты. Псіхолаг засяродзіла ўвагу бацькоў на захаванні псіхалагічнага здароўя дзяцей, на стварэнні спрыяльнага мікраклімату ў сям’і.
Менавіта на бацьках ляжыць галоўная адказнасць за выхаванне дзяцей, якія пераймаюць паводзіны дарослых членаў сям’і, вучацца ўзаемаразуменню, дабрыні, павазе. Старшакласнікам спецыялісты параілі не трымаць  у сабе перажыванні, дзяліцца праблемамі з блізкімі.
Сацыялагічнае апытанне мела мэтай  вызначыць  узровень  стрэсу сярод  рабят і  настаўнікаў.  Крыніцай карыснай інфармацыі сталі і спецыяльна распрацаваныя тэматычныя буклеты. Медыкі вымералі ўсім жадаючым артэрыяльны ціск, узровень глюкозы ў крыві, разлічвалі індэкс масы цела. Тым,  у каго выяўлены фактары рызыкі, рэкамендавана наведаць урача.
Як паведаміў галоўны ўрач райЦГіЭ Віталій Ціханаў, дыскусіі, форумы, гадзіны пытанняў і адказаў, гульнявыя праграмы, конкурсы, тэматычныя вечары з прафілактычнай накіраванасцю будуць праходзіць ва ўстановах адукацыі  для  навучэнцаў сярэдніх і  старшых класаў штомесяц.
У межах акцыі запланавана правя-дзенне ў  паліклініцы ультрагукавога абследавання шчытападобнай залозы,  электракардыяграмы сэрца, агляд акуліста і эндакрынолага.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Пазітыўны погляд: 1 комментарий

  • 01/02/2017 в 23:26
    Permalink

    От настроения- минорного или мажорного- зависит очень многое. Не даром говорят, что смех-лекарство от всех болезней. Очень важно и детям, и взрослым, чтобы было в тяжкой ситуации кому поддержать, излить душу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *