Неспартыўныя паводзіны

КДК Брэсцкай вобласці пракантраляваў, як выкарыстоўваецца дзяржпадтрымка спартыўнымі клубамі

Развіццё фізічнай культуры і спорту з’яўляецца адным з найважнейшых напрамкаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі, эфектыўным інструментам аздараўлення нацыі і ўмацавання міжнароднага іміджу Рэспублікі Беларусь.
У рэспубліцы створана сістэма аказання комплекснай дзяржаўнай падтрымкі ў выглядзе прадастаўлення спартыўным клубам бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, субсідый за кошт сродкаў бюджэту, падатковых ільгот, правоў ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці. У той жа час устаноўлены і шэраг умоў, якія вызначаюць права атрымання такой падтрымкі, важнейшая з якіх – накірунак на развіццё дзіцяча-юнацкага спорту і інфраструктуры культывуемых відаў спорту не менш за 25 працэнтаў атрыманай спонсарскай дапамогі.
У ходзе праведзеных кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў Камітэтам быў выяўлены шэраг праблем, звязаных з мэтавым і эфектыўным выкарыстаннем клубамі сродкаў атрыманай падтрымкі.
Так, абавязковая ўмова аб неабходнасці накіравання на развіццё дзіцяча-юнацкага спорту не выканана 3 клубамі: ГА «Футбольны клуб «Дынама-Брэст», КУП «Спартыўны клуб «Будаўнік» і ДУ «Хакейны клуб «Брэст».
У сувязі з тым, што невыкананне данай умовы цягне пазбаўленне клубаў права на падатковыя льготы і атрыманне дзяржаўнай падтрымкі ў далейшым, усе клубы выправілі сітуацыю і пералічылі неабходныя сродкі.
Шэраг істотных недахопаў і ўпушчэнняў устаноўлены і пры фарміраванні планаў развіцця клубаў. У ходзе кантрольных мерапрыемстваў устаноўлены парушэнні пры фарміраванні штатнай колькасці клубаў і аплаце працы.
Пытанні, звязаныя з узмацненнем кантролю з боку мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў за атрыманнем і эфектыўным расходаваннем клубамі сродкаў дзяржаўнай падтрымкі, выкананнем планаў іх развіцця, а таксама за прыняццем мер, накіраваных на выпраўленне сітуацыі, былі разгледжаны на пасяджэнні калегіі КДК Брэсцкай вобласці ў снежні мінулага года. Па яе выніках кіраўнікам клубаў па гульнявых відах спорту Брэсцкай вобласці прапанавана выправіць выяўленыя парушэнні і недахопы, прыцягнуць да адказнасці вінаватых службовых асоб клубаў, а таксама ініцыявана ўнясенне прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства ў гэтай сферы.
Віталій ПЯЧКО, начальнік аддзела КДК Брэсцкай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *