Першая!

У кожнай школы свая гісторыя, якая заўсёды напоўнена падзеямі, здабыткамі, пошукамі, знаходкамі. Вельмі багатая яна і ў СШ № 1 горада Ляхавічы.
Сёння дзверы школ расчынены асабліва гасцінна. Па даўняй традыцыі менавіта ў першую  суботу лютага тут чакаюць і рады бачыць усіх сваіх выпускнікоў. І тых, хто развітаўся з настаўнікамі і аднакласнікамі шмат дзесяцігоддзяў назад, і тых, хто сядзеў за школьнай партай яшчэ летась.  Вечары сустрэчы збіраюць, аб’ядноўваюць, даюць магчымасць хоць на некалькі гадзін спыніць час і нават вярнуцца назад – у дзяцінства, юнацтва, у дружнае кола школьных сяброў.
Адзін з адрасоў, дзе суботнім вечарам будзе надзвычай шматлюдна, вельмі цёпла ад шчырых усмешак, святочна ад кветак і віншаванняў, урачыста і радасна, – сярэдняя школа № 1  у Ляхавічах.
Дарэчы, сёлета вечар сустрэчы выпускнікоў у ёй супаў з прыгожым юбілеем: школа святкуе свой 150-ы дзень нараджэння! З такой важкай датай яе ад душы віншуюць усе, у тым ліку і самыя маленькія вучні і іх настаўніца Наталля Дзянісава (на здымку).
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *