Спыніць і папярэдзіць

Сёння на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС стаіць 37 грамадзян, асуджаных да пакарання ў выглядзе пазбаўлення права кіравання транспартнымі сродкамі. Пераважная колькасць іх (практычна 90 працэнтаў) – тыя, хто трапіў пад суд за паўторнае на працягу года кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане.

Для ўзмацнення прафілактычнага ўздзеяння на такіх асоб з 20 па 28 верасня КВІ РАУС праводзіць на тэрыторыі раёна комплекс прафілактычных мера-прыемстваў, накіраваных на спыненне і папярэджанне злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў), 3171(кіраванне транспартным сродкам  у стане алкагольнага ап’янення, перадача кіравання транспартным сродкам асобе ў нецвярозым стане або адмова ад прахо-джання агляду), 417 (невыкананне прыгавору суда аб пазбаўленні права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Дарэчы, калі хтосьці са згаданай катэгорыі асуджаных будзе затрыманы за рулём ці прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за гэта, яму пагражае не толькі штраф, але і арышт тэрмінам да 6 месяцаў.

Аляксандр ЕРМАКОЎ,
начальнік РАУС

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *