Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

Госць аказаўся… злодзеем
З заявай аб прапажы залатога пярсцёнка ў міліцыю звярнулася ляхавічанка. Устаноўлена, што крадзёж – справа рук раней судзімага мінчаніна, які гасцяваў у жанчыны.
Не ўтрымаўся ад спакусы прысвоіць чужое і 20-гадовы жыхар райцэнтра, які ўзламаў дзверы пакоя ў адной з кватэр па вуліцы Южакова і ўкраў 100 рублёў .
Па гэтых фактах РАУС праводзіць праверкі.
Здача качаргой
Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу ў адносінах жыхара аграгарадка Жарабковічы. Нецвярозы мужчына ў час сваркі з сужыцелькай у якасці аргументаў скарыстаў кулакі. Тая ў адказ стукнула яго металічнай качаргой.
Медыкам давялося аказваць дапамогу і 41-гадовай ляхавічанцы, якой  рэзаныя раны нанёс муж.
Увогуле, за 15 апошніх дзён студзеня ў райаддзел міліцыі дастаўлена 13 сямейных скандалістаў (сярод іх адна жанчына), а  таксамама 40 грамадзян, якія знаходзіліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане.
Гэтую актыўнасць  ды ў іншае рэчышча
Першы месяц года выдаўся «ўраджайным» на выяўленне фактаў самагонаварэння. Буйныя запасы брагі знойдзены ў Ляхавічах, Тухавічах, Тальмінавічах. За выраб брагі і самагону вінаватыя прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Са зводкамі РАУС знаёмілася Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *