Усе гулялі ў футбол

Любімы від спорту паклікаў на стадыёны аматараў футбола з усяго раёна. Таварыскія сустрэчы прысвячаліся 100-годдзю беларускага футбола, першы матч якога быў праведзены ў Гомелі ў кастрычніку 1911 года. Спаборнічалі паміж сабой каманды   СШ № 1 г. Ляхавічы, Начы і Жарабковіч.  А пасля на базе ДЮСШ сабраліся спартсмены з гарадскіх і сельскіх школ, запрасілі футбалістаў з Баранавіцкай школы алімпійскага рэзерву. Перамога, у рэшце рэшт, дасталася ляхавічанам.

Але і пасля гэтага спаборніцтвы працягваліся. Цяпер ужо Баранавічы запрасілі нашых футбалістаў на таварыскую сустрэчу, якая прайшла на стадыёне “Лакаматыў”. Нездарма гавораць, што дома і сцены дапамагаюць: гэты футбольны матч закончыўся перамогай гаспадароў.

Аднак, справа нават не ў перамогах і пераможцах, а ў тым, што гэты папулярны ва ўсе часы від спорту па-ранейшаму збірае сваіх прыхільнікаў, кліча на стадыёны і спартыўныя пляцоўкі аматараў здаровага ладу жыцця.

Васілій БУТ-ГУСАІМ,
старшы трэнер па футболе ДЮСШ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *