Спальнае месца для вялікагруза

На тэрыторыі раёна зарэгістравана каля 1600 машын з тэхнічнай дапушчальнай агульнай масай вышэй за 3,5 тоны (405 у фізічных асоб). Менавіта такія называюць вялікагрузнымі. Да слова, іх афіцыйная колькасць значна менш  фактычнай. Шмат машын перавозіць грузы праз наш раён транзітам з іншых абласцей Беларусі і суседніх краін.
У сувязі з гэтым узнікае праблема: няма парковак, дзе можна пакінуць такі транспарт на ноч. Таму пакідаюць вадзіцелі яго на вуліцах, у раёне жылых кварталаў, на абочыне.
Такая сітуацыя небяспечная, бо прыпаркаваныя  на абочыне вялікагрузныя машыны не спрыяюць нармальнаму руху і павялічваюць небяспеку на  дарозе, ды і становяцца перашкодай для тэхнікі, якая ўбірае снег.
Напомню і пра адказнасць за няправільныя паркоўкі. За паркоўку такога транспарту ў месцах, не прызначаных для гэтага, на  вадзіцеля накладаецца штраф у памеры 5 базавых велічынь. Пры паўторным падобным парушэнні супрацоўнік ДАІ складае пратакол і парушальнік ПДР можа быць  аштрафаваны на 10 БВ.
Андрэй ПЕРАХОД, начальнік АДАІ.
Выкарыстана ілюстрацыя.

One thought on “Спальнае месца для вялікагруза

  • 09/02/2017 в 16:43
    Permalink

    Это беда , наверное, всех небольших райцентров, когда фуры «спят» возле домов. Объезжают их, обходят. А выход один — создавать парковочные места. Тогда и наказывать

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *