Факт-экспрэс-навiны

  • · У савета  АПК – новы старшыня. Шмат гадоў старшыня СВК “Ляхавіцкі” Аляксандр Вітко на грамадскіх пачатках узначальваў савет аграпрамысловага комплекса раёна. Добрасумленна выконваў гэту работу, як і ўсё, што яму даручаюць. Па яго просьбе калегі-аграрыі вызвалілі Аляксандра Іванавіча ад гэтых абавязкаў. Новым старшынёй савета аграпрамысловага комплексу раёна абраны старшыня СВК “Дарава”  Уладзімір Пятроўскі .
  • · ІП выбралі лідара. Як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на рынку Ляхавіцкага райпо, выбралі старшынёй савета ІП Таццяну Бурдэйка.
  • · Праекты. “100 ідэй для Беларусі” – так называецца рэспубліканскі маладзёжны праект.  Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запрашае  да ўдзелу ў ім маладых даследчыкаў і рацыяналізатараў ва ўзросце ад 14 да 31 года. Уласныя ідэі маладыя людзі могуць накіроўваць з 20 верасня па 24 кастрычніка 2011 года Ляхавіцкі райкам БРСМ. 100 лепшых распрацовак увойдуць у віртуальную экспазіцыю, размешчаную на Інтэрнэт-партале “Моладзь Беларусі”, а таксама на старонцы тэматычнай групы “100 ідэй для Беларусі” “ВКонтакте”. Аўтары лепшых работ атрымаюць магчымасць прэзентаваць свае тэхнічныя, навуковыя праекты,  бізнес-ідэі і г.д. на рэспубліканскім маладзёжным інавацыйным форуме.
  • ·Служба 101. У вёсцы Дамашы ў адным з жылых дамоў пачаўся пажар. Агонь пашкодзіў перакрыцці, мэблю і ўнутранае аздабленне жылога пакоя. Як паведаміла інспектар РАНС Таццяна Свінабурка, прычына бяды – парушэнне правіл супрацьпажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення. Да пачатку ацяпляльнага сезона адрамантуйце пячное ацяпленне ў сваім доме, прывядзіце ў парадак электраправодку, устанавіце пажарны апавяшчальнік.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *