Таварысцкі інтарэс

Садаводчыя таварыствы, а таксама нежылыя дамы населеных пунктаў часта фігуруюць у аператыўных міліцэйскіх зводках як адрасы ўчыненых тут злачынстваў. З мэтай папярэджання і раскрыцця такіх злачынстваў важна, каб самі грамадзяне былі пільнымі і ўважлівымі, інфармавалі органы ўнутраных спраў пра  з’яўленне там іншых асоб, пра ўчыненыя правапарушэнні. Абсталяванне дачных дамоў сродкамі тэхнічнай умацаванасці, аховы, у тым ліку з  вывадам на пульт тэрытарыяльнага аддзела дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь – эфектыўны метад недапушчэння крадзяжоў, іншых супрацьпраўных замахаў.
На агульных сходах членаў садаводчых таварыстваў варта абмеркаваць пытанне арганізацыі пры садаводчых таварыствах добраахвотных дружын і пунктаў аховы грамадскага парадку. У выпадку прыняцця рашэння аб стварэнні адпаведных грамадскіх фарміраванняў міліцыя гатова дапамагчы ў арганізацыі іх работы.
Даведкі па тэл. 2-11-70, 2-45-02.
І зноў засяроджу ўвагу: пільнасць, уважлівасць, канкрэтныя меры па папярэджанні падобных злачынстваў павінны забяспечыць і самі грамадзяне.
Андрэй ГІЛЬ, першы намеснік начальніка РАУС.
Выкарыстана ілюстрацыя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *