Кулінарная стратэгія

Мала хто стане спрачацца, што ўменне гатаваць для жанчыны – стратэгічнае. А гатаваць смачна – і наогул вельмі эфектыўная «зброя» слабага полу.  І, трэба сказаць, наша маладая зямлячка Анастасія Токарава валодае ёй выдатна.

Ужо год Насця працуе поварам у рэстаране “Ластаўка”  – прыйшла сюды па размеркаванні пасля заканчэння Баранавіцкага тэхналагічнага каледжа. Сёння для яе прыгатаваць на абед, напрыклад, 100 найсмачнейшых катлет – не пытанне. Як і зварыць адменны боршч, накарміць, што называецца, па-беларуску – мачанкай і дранікамі – ці прыемна здзівіць нават самага пераборлівага гурмана сакавітымі галанцінамі. Гатаваць апошнія яе навучылі калегі (на рэстараннай кухні, акрамя Насці, шчыруюць яшчэ 3 повары), якія з гатоўнасцю дзеляцца з маладым спецыялістам прафесійнымі сакрэтамі і тонкасцямі. Але галоўнае для поспеху ў любой справе – любоў да прафесіі – дзяўчына атрымала ўсё ж дома, можна сказаць, у спадчыну: бабуля была поварам у Тухавіцкай школе, мама і сёння ім працуе, сястра – кандытар. Такая кулінарная дынастыя.

Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *