З узнагародай!

Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу – брыгадзір малочнатаварнай фермы «Цэнтр» ДП «Нача» Людміла Чарапавіцкая;
за шматгадовую добрасумленную працу ў перапрацоўчай прамысловасці і высокія вытворчыя паказчыкі – апаратчык стэрылізацыі ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» Антаніна Мельнікава;
здымшчык валакна ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» Святлана Бортнік;
машыніст цеплавоза ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі» Сяргей Дыдышка;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, адказныя адносіны да работы, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна – намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Марыя Саракавік;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме сацыяльнай абароны і сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, высокі прафесіяналізм – галоўны спецыяліст аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Вялічка.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў узнагароджаны брыгадзір паляводчай брыгады СВК «Ляхавіцкі» Леанід Дубіна.
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта адзначаны:
за мэтанакіраваную работу па развіцці экспартнага патэнцыялу раёна, прыцягненне інвестыцый і актыўную пазіцыю ў рабоце з замежнымі інвестарамі – намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Кацуба;
за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу – загадчык каняфермы аддзялення «Галаўнінцы» ЗАТ «Белпрампрыбор» Міхаіл Лістратоўскі;
за шматгадовую добрасумленную працу ў перапрацоўчай прамысловасці і высокія вытворчыя паказчыкі – кладаўшчык СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» Алена Матусевіч;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, узорнае выкананне абавязкаў – сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Ляхавіцкага ТЦСАН Сафія Кумейша;
за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё і прымнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу раёна, актыўную творчую дзейнасць – настаўнік Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў Мікалай Шклянік;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аховы здароўя, высокі прафесіяналізм – медыцынская сястра хірургічнага аддзялення ЦРБ Марыя Дударава;
за шматгадовую добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства, актыўную жыццёвую пазіцыю – інжынер электрасувязі на станцыйным участку Ляхавіцкага вузла электрычнай сувязі Віталій Лазоўскі;
за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё энергасістэмы, высокія вытворчыя паказчыкі – электраманцёр Ляхавіцкага раёна электрычных сетак Мікалай Канько;
за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі, асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства – электрагазазваршчык КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Дзмітрый Еўхач.
Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў уручана: за шматгадовую добрасумленную працу ў сельскагаспадарчай галіне, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу – галоўнаму бухгалтару ААТ «Шлях новы» Вользе Ждановіч;
за добрасумленную працу ў перапрацоўчай прамысловасці, прафесійнае майстэрства, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў – майстру па ўліку і кантролі ААТ «ТБЗ  Ляхавіцкі» Наталлі Палуян;
за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў – начальніку комплексу па адкорме буйной рагатай жывёлы ААТ «Жарабковічы» Алене Навалочка;
за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад ва ўдасканаленне дзейнасці ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны Ляхавіцкага раёна – метадысту метадычнага цэнтра культурна-асветніцкай работы раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Наталлі Скрыпнік;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, адказныя адносіны да работы, высокі прафесіяналізм, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і ў сувязі са 150-гадовым юбілеем з дня заснавання школы – дырэктару СШ № 1 г. Ляхавічы Наталлі Кулак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *