”100 гадоў на службе правапарадку”

Творчы конкурс сярод моладзі, членаў клубаў юных журналістаў, якія дзейнічаюць пры рэдакцыях газет, цэнтраў дадатковай адукацыі, устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацы, праводзяць упраўленне ўнутраных спраў аблвыканкама і абласная арганізацыя Беларускага саюза журналістаў пры падтрымцы газеты «Заря».
Конкурс прысвечаны 100-годдзю беларускай міліцыі, а да ўдзелу ў ім запрошаны вучні 8-11 класаў, навучэнцы ўстаноў прафтэхадукацыі ва ўзросце да 18 гадоў. Творчае спаборніцтва пройдзе ў дзвюх намінацыях: «Лепшае эсэ» і «Лепшы фотаздымак».
Работы адпраўляць у электронным выглядзе на адрас электроннай пошты: press@uvd.brest.by з паметкай «На конкурс». Апошні тэрмін адпраўкі работ – 25 лютага 2017 года.
Пазнаёміцца з умовамі конкурсу можна на сайце газеты «Заря» (раздзел «Грамадства»).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *