Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

Прапажа знайшлася
7 лютага вечарам  у РАУС звярнуўся жыхар Ліпска з заявай аб знікненні жонкі: маўляў, пайшла з дому раніцай  3 лютага і некалькі дзён пра яе нічога не вядома. Міліцыя  пачала праверку, а праз дзень пошук быў спынены – прапажа знайшлася.
Не пажаданы ”ўраджай”
Аўторак мінулага тыдня выдаўся самым ”ураджайным” на аматараў выпіць і з’явіцца ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы. За гэта на пецярых чалавек былі складзены адміністрацыйныя пратаколы.
Супрацоўнікі міліцыі знайшлі дома ў пенсіянера са Свяціцы самагонны апарат. РАУС па гэтым факце праводзіць праверку.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Не бяры чужое
Ляхавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па частцы 4 артыкула 211 КК у адносінах цяпер ужо былога прадаўца райпо. 64-гадовая работніца з ліпеня 2015 па жнівень 2016 года ўкрала з касы сельмага больш за 27000 рублёў (дэнамінаваных) выручкі. Пасля рэвізіі жанчына знікла, і зараз яе прозвішча – сярод тых, каго настойліва шукаюць праваахоўныя органы. За нанесеную страту ў асабліва буйным памеры ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
Яшчэ адна аматарка чужога паквапілася на пашпарт, які выцягнула з сумкі калегі. Аформіла на яго крэдыт на пакупку мабільнага тэлефона. РАСК узбудзіў крымінальную справу.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ,
намеснік начальніка Ляхавіцкага РАСК.

One thought on “Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

  • 16/02/2017 в 11:17
    Permalink

    Как люди не поймут, что за любое противоправное действие рано или поздно понесёшь наказание. Всё тайное всегда становится явным.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *