Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны
7 лютага вечарам у РАУС звярнуўся жыхар Ліпска з заявай аб знікненні жонкі: маўляў, пайшла з дому раніцай 3 лютага і некалькі дзён пра яе нічога не вядома. Міліцыя пачала праверку, а праз дзень пошук быў спынены – прапажа знайшлася.
Не пажаданы ”ўраджай”
Аўторак мінулага тыдня выдаўся самым ”ураджайным” на аматараў выпіць і з’явіцца ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы. За гэта на пецярых чалавек былі складзены адміністрацыйныя пратаколы.
Супрацоўнікі міліцыі знайшлі дома ў пенсіянера са Свяціцы самагонны апарат. РАУС па гэтым факце праводзіць праверку.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Не бяры чужое
Ляхавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па частцы 4 артыкула 211 КК у адносінах цяпер ужо былога прадаўца райпо. 64-гадовая работніца з ліпеня 2015 па жнівень 2016 года ўкрала з касы сельмага больш за 27000 рублёў (дэнамінаваных) выручкі. Пасля рэвізіі жанчына знікла, і зараз яе прозвішча – сярод тых, каго настойліва шукаюць праваахоўныя органы. За нанесеную страту ў асабліва буйным памеры ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
Яшчэ адна аматарка чужога паквапілася на пашпарт, які выцягнула з сумкі калегі. Аформіла на яго крэдыт на пакупку мабільнага тэлефона. РАСК узбудзіў крымінальную справу.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ,
намеснік начальніка Ляхавіцкага РАСК.
Как люди не поймут, что за любое противоправное действие рано или поздно понесёшь наказание. Всё тайное всегда становится явным.