Дарагія землякі!

Апошняя калона савецкіх войскаў была выведзена з Афганістана 15 лютага 1989 года. Цяпер гэта дата адзначаецца як Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
У нашай краіне з павагай ставяцца да ўсіх, каму давялося выконваць свой інтэрнацыянальны абавязак. Глыбокая ўдзячнасць і   пашана кожнаму, хто і ўдалечыні ад Радзімы заставаўся верным ваеннай прысязе. Мы беражом памяць пра подзвіг і пра тых, хто здзейсніў яго цаной жыцця.
Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты!
Ваша мужнасць – яркі прыклад грамадзянскасці і патрыятызму. Ад усёй душы жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, бадзёрасці духу, поспехаў і дабрабыту. Няхай ваша жыццё будзе напоўнена мірам, душэўным цяплом і сяброўскай падтрымкай,  а кожны новы дзень прыносіць толькі радасць.
Раённы выканаўчы камітэт.                                      Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *