Небяспечны абагрэў

У пятніцу ў рэанімацыйнае аддзяленне Ляхавіцкай ЦРБ з дыягназам   “тэрмічныя апёкі цела II-III ступені” быў дастаўлены ляхавічанін 1944 года нараджэння, які праз суткі памёр.   Пры правядзенні праверкі ўстаноўлена, што пенсіянер атрымаў несумяшчальныя з жыццём апёкі ў  сябе ў доме, калі   распальваў цвёрдапаліўны кацёл з дапамогай бензіну.  Пацярпелага знайшла яго знаёмая і  выклікала хуткую дапамогу. Узгарання памяшкання не было, і дапамога выратавальнікаў не спатрэбілася.

13 студзеня каля 17 гадзін падраздзяленні РАНС спяшаліся на вуліцу Горкага ў райцэнтры  – гарэў драўляны дом.  Полымя  знішчыла  дах, перакрыцці, унутраную аддзелку, маёмасць. У агні загінула гаспадыня 1930 года нараджэння. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Па абодвух выпадках праверкі праводзяць райаддзелы па надзвычайных сітуацыях і следчага камітэта.

Ляхавіцкі РАНС нагадвае, што небяспечна распальваць  печы і цвёрдапаліўныя катлы, мангалы лёгкімі  на загаранне  вадкасцямі. Не ігнаруйце правілы бяспекі.  Часцей наведвайце  адзінока  пражываючых родных, правярайце стан  крыніц абагрэву.

Валерый РАВІНСКІ, начальнік РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *