Блізкія сэрцы

Іх аб’яднала служба ў Афганістане.

На гадзінніку 10.00. На календары – 15 лютага. Месца сустрэчы – памятны знак воінам-інтэрнацыяналістам. Аддаць даніну павагі загінуўшым іх сябры сабраліся менавіта тут, на скрыжаванні вуліц Леніна і Юбілейнай райцэнтра.

Прыйшлі раней, каб паспець пагаварыць, паўспамінаць і, канешне, падзяліцца радаснымі падзеямі з жыцця: у кагосьці ўнук нарадзіўся, дачка закончыла ўніверсітэт і ўжо ўладкавалася на працу. Шчыра радуюцца адзін за аднаго, абдымаюцца, пахлопваюць па плячы. Кажуць, добра, што ёсць такі дзень, які аб’ядноўвае, калі адчуваеш сілу сяброўства, воінскага брацтва.
Пад гукі духавога аркестра былыя салдаты ўсклалі вянок, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто ўжо не ў жыццёвым страі.
Потым рушылі ў гарадскі Дом культуры. Святочная канцэртная праграма, напоўненая ваеннымі песнямі, вершамі, відэазапісамі і фотаздымкамі тых часоў, не раз прымушала іх сцерці са шчакі скупую мужчынскую слязу. А для школьнікаў, якія сабраліся ў святочнай зале, гэта быў сапраўдны ўрок мужнасці. Успамінамі пра свае армейскія будні  падзяліўся з землякамі Пётр Бурбіцкі.
Да  воінаў-інтэрнацыяналістаў звярнуліся намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Дзіяна Трысцень, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Генадзій Лойка.
Пасля ўрачыстасці  наведалі магілы салдатаў, якія загінулі далёка ад Радзімы, і тых, каго не стала ў мірны час, пабывалі ў іх сем’ях.
Маргарыта КУХТА,
студэнтка інстытута журналістыкі БДУ.
Фота аўтара.

One thought on “Блізкія сэрцы

  • 20/02/2017 в 14:44
    Permalink

    Честно выполнили интернациональный долг, выжили, вернулись.С недавнего времени у боевых товарищей не только дата встречи определена, а и место встречи — памятный знак

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *