Законны падыход

Комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне законнасці і правапарадку, нармалізацыю крымінагеннай сітуацыі, павышэнне ўзроўню прафілактычнай работы, ажыццёўлены летась пракуратурай раёна сумесна з іншымі дзяржаўнымі органамі.
У 2016 годзе на тэрыторыі Ляхавіччыны зарэгістравана 176 злачынстваў (на 3,88 працэнта менш, чым у 2015 годзе). Не дапушчана росту злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап’янення, раней судзімымі. Але на фоне агульнага зніжэння колькасці злачынстваў адбыўся рост крадзяжоў і махлярства. На ранейшым узроўні засталіся    колькасць учыненых забойстваў (2), хуліганстваў (6).
Практычна кожнае другое злачынства, 60 працэнтаў крадзяжоў учынены асобамі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, значная колькасць крадзяжоў – з гас-падарчых пабудоў прыватных домаўладанняў, дачных дамоў, практычна кожны трэці крадзёж – у адносінах пажылых людзей.
Пракуратура раёна ў мэтах стабілізацыі крымі-нагеннай абстаноўкі, ацэнкі эфектыўнасці работы праводзіла праверкі ў сельвыканкамах і АУС.
Выяўлены недахопы ў рабоце шэрага сельвыканкамаў пры ажыццяўленні дзейнасці па ахове грамадскага парадку,  прафілактыцы правапарушэнняў. Не ў поўнай меры забяспечваецца іх   узаемадзеянне з аддзелам унутраных спраў.
Недастаткова выкарыстоўваюцца магчымасці саветаў грамадскіх пунктаў па прафілактыцы правапарушэнняў.
Летась на пажарах загінулі пяцёра чалавек (у 2015 годзе – адзін). Не ўсе суб’екты прафілактыкі эфектыўна ў межах сваёй кампетэнцыі дзейнічалі па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, забеспячэнні пажарнай бяспекі.
Па выніках праверак пракуратура ўнесла 7 прадстаўленняў, у якіх пастаўлены пытанні не толькі аб адказнасці, але і прапанаваны меры арганізацыйнага і інфармацыйнага характару.
Шырока выкарыстоўваецца такая форма абароны  інтарэсаў грамадзян, дзяржавы, прадпрыемстваў і арганізацый, як зварот з іскавай заявай у суд. У мінулым годзе ў суд накіравана 34 іскавыя заявы на агульную суму больш за 156422 рублі. Некаторыя з іх – у сувязі з паступленнем адпаведных хадайніцтваў ад кіраўнікоў прадпрыемстваў. У той жа час наяўнасць пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці, выяўленне страт, прычыненых дзеяннямі работнікаў, халатныя адносіны да афармлення і захоўвання дакументаў сведчаць пра тое, што не ўсе кіраўнікі арганізацый, прадпрыемстваў рабоце юрыдычных службаў, бухгалтэрыі па пытаннях арганізацыі прэтэнзійна-іскавай дзейнасці надаюць належную ўвагу. Недахопы названага кшталту выяўлены ў ААТ “ТБЗ Ляхавіцкі”, КСУП “Востраў-Агра”.
Адным з ключавых накірункаў пракурорскай дзейнасці працягвае заставацца нагляд за выкананнем заканадаўства. У 2016 годзе праведзены 40 праверак выканання заканадаўства дзяржаўнымі органамі, арганізацыямі, суб’ектамі гаспадарання, якія паказалі, што па-ранейшаму дапускаюцца парушэнні патрабаванняў антыкарупцыйнага і працоўнага заканадаўства, заканадаўства, накіраванага на захаванасць уласнасці.
Праверкай выканання заканадаўства аб ахове ўласнасці суб’ектамі гаспадарання аграпрамысловага комплексу ў перыяд уборкі сельскагаспадарчых культур выяўлены факт утойвання няўбранага ўраджаю з боку службовых асоб райаграсэрвіса, што пацягнула неабходнасць прымянення мер пракурорскага рэагавання.
У адпаведнасці з Дырэктывай № 1 крытэрыямі ацэнкі работы кіруючых кадраў усіх узроўняў з’яўляюцца паказчыкі стану працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, забеспячэнне бяспечнай працы ва ўзначаленых імі галінах, раёнах і арганізацыях. Пры гэтым пракуратура выявіла факты несвоечасовага прыцягнення да адказнасці асоб, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення на працоўным месцы.
У мінулым годзе на тэрыторыі раёна зарэгістравана 2 карупцыйныя злачынствы, звязаныя з крадзяжамі шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.
Пракуратурай раёна ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах былога старшыні аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, які ўкраў у 2014 годзе  з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў прычэп ад даільнай устаноўкі.
Адным з накірункаў дзейнасці пракуратуры з’яўляецца нагляд за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі.
Нягледзячы на значны аб’ём работы, праведзены РАУС сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама па ахове дзяцей ад фактараў, што негатыўна ўплываюць на іх фізічнае, духоўнае і маральнае развіццё, на працягу 2016 года пракуратура выяўляла факты пражывання непаўналетніх у сітуацыі канфлікту, калі бацькі або апекуны злоўжывалі спіртнымі напіткамі. Па патрабаванні пракуратуры становішча шасці непаўналетніх было прызнана сацыяльна небяспечным.
У 2017 годзе пракуратура будзе працягваць работу па забеспячэнні абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, грамадства і дзяржавы.
Сяргей ДЗЯЖКО, пракурор раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *