Пакупка не прайшла праверку

Пры правядзенні наглядных мерапрыемстваў у студзені 2017 года Брэсцкая абласная інспекцыя Дзяржстандарта ўстанавіла факты выпуску ў абарот прадукцыі імпартнай вытворчасці, якая не адпавядае ТР ТС 007/2011 “Аб бяспецы прадукцыі, прызначанай для дзяцей і падлеткаў” па патрабаваннях бяспекі.
Так, дзіцячыя шкарпэткі    для немаўлят (вытворца ІП    Батурын Ю. Б., г. Масква) мелі ў   саставе недапушчальныя ў вырабах для нованароджаных сінтэтычныя валокны, а маркіроўка саставу вырабаў не адпавядала рэчаіснасці, што пацвердзілі пратаколы выпрабаванняў.
Кітайскі веласіпед для дзяцей гандлёвай маркі JOLONG (пастаўшчык ПУП “УСВ”, Мінскі раён) быў аснашчаны ахоўным устройствам, якое часткова закрывала вонкавую паверхню дотыку ланцуга з вядучай зорачкай, у той час як гэта ўстройства павінна поўнасцю закрываць такую паверхню.
Устаноўлены факты продажу мэблі, якая не адпавядае ТР ТС 025/2012 “Аб бяспецы мэблевай прадукцыі” па патрабаваннях хімічнай бяспекі: на кантах   мэблевых дэталяў з драўняных плітных матэрыялаў прыхожай  “Граф”, гасцінай “Задыяк” і трохдзвернай шафы “Бэла” вытворчасці расійскай фірмы “BTS” (пастаўшчык УП “БелАмікс”, г. Баранавічы)  адсутнічалі ахоўныя і ахоўна-дэкаратыўныя пакрыцці.
Па выніках наглядных мерапрыемстваў выдадзены прадпісанні  аб забароне рэалізацыі 6 партый прадукцыі на суму больш за 1900 рублёў і канфіскацыі 6 найменняў небяспечнай прадукцыі. Таксама выдадзены прадпісанні аб забароне ўвозу і абароту на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь 2 найменняў прадукцыі (шкарпэткі дзіцячыя), спыненні дзеяння дэкларацыі аб адпаведнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на 2 найменні прадукцыі. Складзена 5 пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Сяргей ШЧАРБАКОЎ,
першы намеснік начальніка абласной інспекцыі
Дзяржстандарта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *