Дэкрэт, правы і абавязкі

Даведнік па Дэкрэце № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У даведніку прадстаўлена інфармацыя аб памеры збору, падатковым перыядзе, парадку вызвалення ад выплаты збору, адказнасці за яго нявыплату або няпоўную выплату. Таксама ў даведніку змешчана інфармацыя аб тым, куды залічаюцца сумы ад збору і на што яны расходуюцца.
Па стане на 22 лютага, збор на фінансаванне дзяржрасходаў выплацілі больш за 54 тысячы грамадзян, у бюджэт паступіла Br16,3 мільёна. Пры гэтым значная колькасць грамадзян звярнулася ў мясцовыя органы ўлады з заявамі аб вызваленні ад выплаты збору.
У Міністэрстве па падатках і зборах удакладнілі, што грамадзяне прадаўжаюць прадстаўляць даныя, у тым ліку праз інтэрнэт, што яны не з’яўляюцца плацельшчыкамі збору. МПЗ будзе разглядаць гэтыя даныя і прымаць рашэнне аб магчымым вызваленні ад выплаты збору.
З улікам вялікай колькасці зваротаў грамадзян па пытаннях рэалізацыі нормаў Дэкрэта № 3 праводзяцца выязныя прыёмы кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта, памочнікамі Прэзідэнта –  галоўнымі інспектарамі ў рэгіёнах і начальнікамі асноўных структурных падраздзяленняў Адміністрацыі ў рай- і гарвыканкамах, адміністрацыях раёнаў у гарадах.
Памочнік Прэзідэнта – галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці Васілій Герасімаў правёў у абласным выканаўчым камітэце прыём грамадзян па пытаннях рэалізацыі нормаў Дэкрэта №3. На прыём звярнуліся каля чатырох дзясяткаў грамадзян, усе атрымалі растлумачэнні па сваіх пытаннях.
У раёнах працягваюць работу камісіі па разглядзе заяў грамадзян па пытаннях рэалізацыі Дэкрэта № 3.
Нагадваем, што ў грамадзян ёсць права звярнуцца ў райвыканкам з заявай аб вызваленні ад выплаты збору ў сувязі са знаходжаннем у цяжкай жыццёвай сітуацыі. Звяртацца неабходна ў фінансавы аддзел райвыканкама (кабінет № 320).
Кансультацыю па пытаннях практыкі прымянення нормаў Дэкрэта № 3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” можна штодзень атрымаць у ІМПЗ па Ляхавіцкім раёне па тэлефонах 2-34-86, 2-41-47 або ў інспекцыі МПЗ па Брэсцкай вобласці (80162) 27-87-30, 27-87-33, 27-87-34.
За нявыплату або несвоечасовую выплату збору прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *