З узнагародай!

Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны за актыўны ўдзел у рабоце раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў”, ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі і ў сувязі са святам –  Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – член раённай арганізацыі БСА Уладзімір ДАРАШЭНКА.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны: за актыўны ўдзел у рабоце раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў”, ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі і ў сувязі са святам – Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – член раённай арганізацыі БСА Аляксандр БАЙЧЫК;
за высокія паказчыкі ў баявой падрыхтоўцы, доб-расумленныя адносіны да выканання службовых абавязкаў, узорную воінскую дысцыпліну і ў сувязі з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь –  начальнік сталовай батальёна кіравання вайсковай часці 29969 Юрый МАРЧАНКА.
Падзячным пісьмом раённага выканаўчага камітэта адзначаны: за высокія паказчыкі ў баявой падрыхтоўцы, добрасумленныя адносіны да выканання службовых абавязкаў у ходзе нясення баявога дзяжурства, узорную воінскую дысцыпліну і ў сувязі з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – начальнік групы апрацоўкі інфармацыі камандна-тэхнічнага вузла батальёна кіравання вайсковай часці 29969 Аляксей ЛЯШКОЎ, начальнік вузла сувязі батальёна кіравання вайсковай часці 29969 Ілья ВІХРЭНКА;
за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у падрыхтоўку вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў, высокія вытворчыя паказчыкі і ў сувязі з 90-годдзем утварэння арганізацыі – майстар вытворчага навучання Ляхавіцкай раённай арганізацыйнай структуры РДГА “Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь” Павел САССА.
Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў накіравана: за актыўны ўдзел у рабоце раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў”, ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі і ў сувязі з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – члену раённай арганізацыі БСА Яўгенію ПАНІНУ;
за дасягнутыя высокія паказчыкі ў баявой падрыхтоўцы, добрасумленныя адносіны да выканання службовых абавязкаў у ходзе нясення баявога дзяжурства, узорную воінскую дысцыпліну і ў сувязі з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь –  начальніку электрасілавых установак комплексу сродкаў аўтаматызацыі камандна-тэхнічнага вузла батальёна кіравання вайсковай часці 29969 Юрыю АРХАНГЕЛЬСКАМУ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *