Вывучаецца грамадскае меркаванне

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні Рэспублікі Беларусь” (далей – Закон) і Палажэннем аб парадку ўліку меркаванняў грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 года № 623 “Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь”, Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт прадстаўляе інфармацыю для вывучэння меркаванняў і прапаноў грамадзян аб уключэнні зямельнага ўчастка плошчай 0,2689 гектара, размешчанага ў паласе адводу чыгункі РУП “Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі”, які прымыкае да аграгарадка Русінавічы, у межах аграгарадка Русінавічы Начаўскага сельсавета.
У адпаведнасці з артыкулам 17 Закона грамадзяне маюць права выказваць меркаванні па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання.
Меркаванні грамадзян па даным пытанні прымаюцца ў пісьмовай форме на працягу аднаго месяца з даты апублікавання паведамлення па адрасе: 225372, г. Ляхавічы, пл. Леніна, 3, Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку грамадзяніна, адраса месца жыхарства або работы і асабістым подпісам грамадзяніна, а таксама ў электроннай форме на адрас электроннай пошты: liazem@tut.by з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку грамадзяніна, адраса месца жыхарства або работы, электроннага адраса.
Меркаванні грамадзян, накіраваныя з парушэннем формы і тэрмінаў, разгляду не падлягаюць.
Раённы выканаўчы камітэт.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *