І выратавальнікі, і спартсмены

24 лютага ў Брэсце адбылося першынство абласнога ўпраўлення МНС па гіравым спорце. Пераможцы вызначыліся ў шасці вагавых катэгорыях і ў камандным заліку (сярод гарнізонаў у трох катэгорыях). У гэтых спаборніцтвах прынялі ўдзел і работнікі Ляхавіцкага РАНС, якія ў агульнакамандным заліку сярод гарнізонаў 3-й катэгорыі занялі 3 месца.
Такі вынік на рахунку вадзіцеляў пажарна-аварыйных часцей і пастоў Станіслава Гаўрыса, Аляксея Коктыша, Вадзіма Царыка, Генадзія Аніскевіча, а таксама камандзіраў аддзяленняў Юрыя Смаршчка і Юрыя Малевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *