Зарадка …агнём

Сёння практычна кожны мае разнастайныя ўстройствы: мабільныя тэлефоны, смартфоны, планшэты і іншыя, акумулятары якіх зараджаюцца ад электрычнай сеткі. Прычым уладальнікі мабільнікаў часта не вымаюць зараднае ўстройства з разеткі, нават калі неабходнасць у яго выкарыстанні адпадае.

Устройства, якое ўключана ў разетку, але не выкарыстоўваецца па прызначэнні, можа ўяўляць пажарную небяспеку.
У інструкцыі да мабільнага тэлефона і зараднага ўстройства  дакладна сказана, што ў мэтах бяспекі зараднае ўстройства, якое не выкарыстоўваецца па прамым прызначэнні, трэба адключаць ад сеткі.
Пакідаючы яго ў разетцы, вы пакідаеце прыбор пад напружаннем. У сетцы бываюць скачкі напружання (тэхнічныя збоі, пераключэнні трансфарматараў), і ў выніку ўстройства можа не толькі задыміцца, але і загарэцца. Па гэтай прычыне неабходна зараджаць устройства толькі ў прысутнасці чалавека.
Сучасныя ”зараднікі” для тэлефонаў аснашчаны сістэмай аховы ад узгарання. Аднак, у кожнага прыбора ёсць тэрмін службы, і корпус яго можа расплавіцца і загарэцца, калі выпрацаваны рэсурс зарадкі. Ёсць і іншы бок небяспекі ўключанага ў сетку зараднага ўстройства. Калі ў сям’і маленькае дзіця, толькі на секунду ўявіце, што будзе, калі яно стане гуляць з провадам ад зарадкі або, яшчэ горш, возьме ў рот…
І яшчэ адно правіла, якое варта выконваць – выкарыстанне арыгінальных зарадных устройстваў, прызначаных менавіта для пэўнай мадэлі тэлефона або планшэта. Калі для зарадкі тэлефона або смартфона выкарыстоўваецца іншае, больш магутнае, ёсць рызыка ўзгарання самой зарадкі або нават выбуху акумулятара.
Вясной-летам вялікую небяспеку ўяўляе зараднае ўстройства, пакінутае ў разетцы ў час навальніцы. Разрад маланкі лёгка сапсуе любы электрапрыбор, які можа нават загарэцца.
Не пакідайце электрапрыборы ў рэжыме чакання, калі гэта не патрабуе спецыфіка іх работы (як, напрыклад, работа халадзільнікаў). Электраабсталяванне рэкамендуецца не проста абясточыць, але і адключыць ад крыніц энергіі (выняць штэпсельныя вілкі з разетак). Гэты няхітры спосаб абароніць вас, ваш дом, маёмасць ад пазаштатных сітуацый, звязаных з выкарыстаннем электраабсталявання.
Калі ж узгаранне ўзнікла, тэрмінова паведаміце ў службу выратавання па тэлефонах 101 або 112.
Валерый РАВІНСКІ,
начальнік  РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *