Жаночая логіка

У аддзяленні хуткай медыцынскай дапамогі райбальніцы спагада і прафесіяналізм не па графіку – кругласутачна. Тут працуюць міласэрныя, адданыя высокаму прызначэнню спецыялісты-медыкі, з якіх васямнаццаць – прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва. Фельчар выязной брыгады Таццяна Гоўша (на пярэднім плане), яе калегі Наталля Піскун і Таццяна Стасюк – сярод іх.

Заўвага вядомай заснавальніцы дома моды  «не важна якога колеру будзе флакон для   парфуму, галоўнае, каб аранжавы» зразумела кожнай жанчыне. Мужчыны ж бачаць у ёй абсурднасць і паблажліва ўсміхаюцца, маўляў, жаночая логіка… Яна сапраўды ёсць, і менавіта яна тлумачыць многае, што не перастае здзіўляць, уражваць, захапляць у прыгожай палове чалавецтва.  Жыць з любоўю і спагадай,  размалёўваць свет прамяністымі фарбамі любві, дабрыні, самаадданасці. Быць даравальнымі і ўсёразумеючымі, умелымі і нястомнымі, працаўніцамі і каралевамі. І сутнасць галоўнага слова «мама», і трапятліва пяшчотнага  «каханая» – гэта існасць жанчыны. Яна, давайце прызнаем даны факт, заўсёды генерал, нават калі на яе пагонах ніводнай зорачкі ці нават і пагонаў няма. Таму што жаночая логіка грунтуецца на жаночай мудрасці, такім заўсёдным пастулаце, у якім злучаны здаровы сэнс і дабрыня.

…Маці, дачка, сястра, унучка, працаўніца, дарадчыца, сяброўка, грамадзянка, зрэшты, проста прыгажуня. Яна вучыць, лечыць, будуе, кіруе, выхоўвае дзяцей, пячэ пірагі, наводзіць ідэальны парадак у доме, вырошчвае і кветкі, і агуркі. Яна на музыку любві, бы самы таленавіты кампазітар, кладзе свае  памкненні і справы, мары і чаканні, і атрымліваецца лірычная партытура з аптымістычным гучаннем.
Усе кветкі – ёй як мінімум у адзін з дзён года – восьмы сакавіцкі. І прызнанні, і захапленні, і падарункі. Так многа! Яна і гэта разумее: свята тым і дарагое, што яно не штодня. Але ж, з другога боку, у добрых пачуццяў, у любві і пяшчоты, у беражлівых адносін заўсёды «рабочы час». І жанчына прэтэндуе на гэта! Па сваёй, жаночай, логіцы.
Вольга БАРАДЗІНА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Жанчыны ў пагонах – гэта і ўпрыгажэнне ваеннай прафесіі, і падтрыманне яе прэстыжу. Фельчар Іна Сакалоўская, аператар групы кантролю камп’ютарна-тэхнічнага вузла Ларыса Дзегцярова і начальнік сакрэтнай часці Наталля Макруха служаць у батальёне кіравання воінскай часці 29969.

Маці і дачка, калегі-музыканты – намеснік дырэктара Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў Жанна Хмыз і выкладчык па класе скрыпкі Святлана Чорная.

У аховы не толькі мужчынскі твар. Выдатна спраўляецца з абавязкамі міліцыянер аддзялення па ахове аб’ектаў горада Ляхавічы Баранавіцкага аддзела дэпартамента аховы МУС Таццяна Шляхцюк.

Абаяльная і жыцця-радасная, бізнесвумен Наталля Пецюлевіч – паспяховы кіраўнік ПТУП “Пецюлевіч-АўтаКомпані”. Любячая маці, жонка і прывабная жанчына, яна і сама можа сесці за руль. Гэта ў яе таксама атрымліваецца выдатна.

Жанна Запруцкая лічыць сваіх калег мастакамі-афарміцелямі – дзякуючы іх «творчасці» змяняецца знешні выгляд дамоў.

Вольга Каваленка ў прафесію прыйшла не выпадкова – марыла пра яе з дзяцінства. Яна – галоўны ветурач ААТ ”Шлях новы”.

Да старасты вёскі Гайнінец Іны Несцяровіч землякі звяртаюцца з рознымі пытаннямі. Спагадлівая і ўважлівая, усім імкнецца па магчымасці дапамагчы.

One thought on “Жаночая логіка

  • 06/03/2017 в 10:11
    Permalink

    Да, женская логика как уравнение с тремя неизвестными. Но это такое приятное дополнение к их замечательным качествам, которое наделяет их очарованием и загадочностью

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *