Справядліва, з улікам жыццёвых абставін

Працягвае работу камісія па разглядзе заяў грамадзян па пытаннях рэалізацыі Дэкрэта № 3. У камісію пры райвыканкаме ўжо звярнуліся 37 жыхароў раёна. 13 з іх поўнасцю вызвалены ад выплаты збору, яшчэ адзін – часткова. Камісія падыходзіць да кожнага звароту індывідуальна, уважліва вывучае прадстаўленыя дакументы і прымае пад увагу абгрунтаваныя тлумачэнні.
Нагадваем, што ў грамадзян ёсць права звярнуцца ў райвыканкам з заявай пра вызваленне ад выплаты збору на фінансаванне дзяржрасходаў у сувязі са знаходжаннем у цяжкай жыццёвай сітуацыі. Звяртацца неабходна ў фінансавы аддзел райвыканкама (кабінет № 320, тэлефон 2-18-43).
Кансультацыю па пытаннях практыкі прымянення нормаў Дэкрэта № 3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” можна ў рабочыя дні атрымаць
у ІМПЗ па Ляхавіцкім раёне па тэлефонах 2-34-86, 2-41-47 або ў інспекцыі МПЗ па Брэсцкай вобласці (80162) 27-87-30, 27-87-33, 27-87-34.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *