Якасць вышэй пахвалы

СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” сярод лаўрэатаў Прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці

Днямі падведзены вынікі конкурсу на саісканне    Прэміі ўрада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2016 года. Па рашэнні спецыяльнай камісіі Прэмія ўрада 2016 года прысуджана 10 арганізацыям. Сярод іх ёсць і прадстаўнікі Брэстчыны: ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», ААТ «Лунінецкі малочны завод», Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна. Такой адзнакі яны ўдастоены за дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці вырабляемай прадукцыі, аказваемых паслуг або выконваемых работ, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў   менеджменту.

Яшчэ тры прадпрыемствы вобласці па выніках 2016 года пацвердзілі званне лаўрэата Прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці. СААТ “Ляхавіцкі малочны завод”, ААТ “Бярозабудматэрыялы” і ААТ “Пінскі мясакамбінат” чарговы раз атрымалі высокую ацэнку строгай і кампетэнтнай камісіі.

One thought on “Якасць вышэй пахвалы

  • 16/03/2017 в 16:24
    Permalink

    Не удивительно, что среди лучших и наш молочный завод. Качество и натуральность ценятся во все времена.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *