Такая культурная прафесія

Ёсць такая прафесія – дарыць святы і арганізоўваць вольны час. Гэта пра культработнікаў. У сталіцы, вялікіх гарадах і маленькіх вёсках яны ладзяць маштабныя фестывалі і агляды мастацкай самадзейнасці, “агеньчыкі” і вечары сустрэч, дзіцячыя і дарослыя забаўляльныя праграмы, захоўваюць і прымнажаюць культурную спадчыну і робяць шмат чаго іншага для людзей і дзеля людзей. Калі ў прадстаўнікоў іншых прафесій святы і выхадныя, то культработнікам у гэтыя дні наадварот не да адпачынку – работа кіпіць ва ўсю.
Таму цудоўна, што і ў іх ёсць сваё прафесійнае свята, якое адзначаецца штогод у Беларусі ў другую нядзелю кастрычніка. Для ляхавіцкіх арганізатараў вольнага часу ўпершыню такое агульнараённае свята было праведзена шмат гадоў таму, калі аддзел культуры ўзначальваў Уладзімір Крук. Гэтыя ўрачыстасці запомніліся на ўсё жыццё. Прыемна, што сярод наватараў былі і мы – культработнікі Навасёлкаўскага сельсавета.
Потым з году ў год праграма святкавання пашыралася. Метадысты метадычнага цэнтра прапаноўвалі разнастайныя сцэнарыі святочнага мерапрыемства.
Прыемна, што ніколі не забываюць і пра нас – ветэранаў працы, якія прыйшлі ў прафесію ў 60-я гады мінулага стагоддзя. Для сённяшняга пакалення калег гэтыя часы такія далёкія, а нам здаецца, што былі яны зусім нядаўна. Як можна забыць шматлікія культурныя мерапрыемствы, якія арганізоўвалі і праводзілі для сваіх землякоў-вяскоўцаў! Колькі радасці і станоўчых эмоцый яны прыносілі людзям, натхнялі на працоўныя перамогі.
Прафесія культработніка – творчая, цікавая, захапляльная і адказная. Сваім вершам ад імя ўсіх ветэранаў-культработнікаў Ляхавіччыны віншую сваіх калег з прафесійным святам.
С праздником, дорогие коллеги!
С днём культработников вас!
Счастья, здоровья, улыбок,
Успехов в труде без прикрас.

Мы долго в культуре трудились,
И жизнь не прошла стороной:
Комбайны в поля проводили
И песни мы пели гурьбой.

Мы вам эстафету отдали,
Её вы должны продолжать.
Чтоб люди спасибо сказали,
Вы души должны им отдать.

Вокруг дорогие нам лица.
Так хочется всех вас обнять
И с праздником
нашим поздравить,
Бокалы за это поднять!

Надзея ДРАЧЫНСКАЯ,
былы работнік дахаўшчынскага СДК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *