Пашпарт абавязвае

З 10 па 15 сакавіка ў краіне праходзіць усебеларуская акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі!», прысвечаная Дню Канстытуцыі. Яе ідэйным натхняльнікам з 2004 года выступае БРСМ.
Па ўсёй Беларусі 14-гадовыя падлеткі ва ўрачыстай абстаноўцы атрымліваюць з рук кіраўнікоў заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх дзеячаў і іншых заслужаных людзей краіны пашпарт грамадзяніна Беларусі.
Сутнасць акцыі ў тым, каб нашы юныя землякі зразумелі: быць грамадзянінам Беларусі – высокі гонар і адказнасць як перад грамадствам, так і перад самім сабой. Адказная вучоба, павага да бацькоў і сям’і, добразычлівыя ўзаемаадносіны з людзьмі, беражлівае стаўленне да навакольнага свету, адказнасць за сваё здароўе –
усё гэта складнікі нашага агульнага шчаслівага жыцця, працвітання і магутнасці краіны. Атрымаўшы свой галоўны дакумент – пашпарт грамадзяніна, малады чалавек нясе адказнасць не толькі за ўласны лёс, але і за будучыню Беларусі.
Сёння акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі!» праходзіць і ў Ляхавічах: у гарадскім Доме культуры 12 юнакоў і дзяўчат атрымаюць
свой першы асабісты дакумент.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *