Што можа жанчына

Праца і талент жанчын у многім вызначаюць развіццё краіны. Такое меркаванне выказаў  7 сакавіка старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатолій Ліс на сустрэчы з прадстаўнікамі жаночай грамадскасці рэгіёна.
«Ваша праца, талент, адказнасць і мудрасць у многім вызначаюць развіццё не толькі нашай вобласці, але і рэспублікі. Прадстаўніцы прыгожай палавіны працуюць ва ўсіх галінах – у бізнесе, палітыцы, на вытворчасці, у эканоміцы. Мы цэнім вашу ролю ў развіцці перш за ўсё такіх сфер, як адукацыя, медыцына, культура, дзе асноўная нагрузка кладзецца на плечы жанчыны. Маючы жаночую інтуіцыю, вы аператыўна рэагуеце на з’яўленне пытанняў, што патрабуюць увагі. Неацэнная ваша роля і ў забеспячэнні сацыяльнай стабільнасці нашага грамадства. Шматлікі жаночы рух, а ў Беларускім саюзе жанчын больш як 33 тысячы жанчын з рэгіёна, з’яўляецца выдатным прыкладам вашай грамадзянскай актыўнасці», – адзначыў губернатар.
На сустрэчу, прысвечаную Міжнароднаму жаночаму дню, у Брэсцкі аблвыканкам была запрошана 21 прадстаўніца прыгожай палавіны чалавецтва. Гэта спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў, работнікі культуры, педагогі, дзіцячыя трэнеры.  Сярод іх і наша зямлячка – трэнер-выкладчык Ляхавіцкай ДЮСШ Алена Ульянава. Усе яны паспяхова сумяшчаюць грамадскія і сямейныя абавязкі. Большасць запрошаных жанчын –  гэта шматдзетныя маці. Шэсць з іх  у бягучым годзе прадстаўлены да ордэна Маці. Анатолій Ліс уручыў жанчынам гэтыя высокія ўзнагароды.
Ён з задавальненнем адзначыў узрастаючую колькасць шматдзетных сем’яў у рэгіёне. Толькі за апошнія два гады іх стала амаль на 3 тысячы больш. Цяпер у вобласці пражываюць 18 804 шматдзетныя сям’і. А ордэна Маці ўдастоены 2 693 жанчыны. «Прэстыж шчаслівай сям’і, выхаванне дзяцей – гэта тыя асновы, на якіх трымаецца моцная дзяржава. У Беларусі пытанні сям’і, мацярынства і дзяцінства знаходзяцца ў цэнтры ўвагі органаў выканаўчай улады, з’яўляюцца адным з ключавых напрамкаў дзяржаўнай палітыкі. Гэта дае магчымасць паступова паляпшаць дэмаграфічную сітуацыю. Брэсцкая вобласць па большасці дэмаграфічных паказчыкаў з’яўляецца адным з лідараў у краіне», – сказаў кіраўнік рэгіёна.
Музычным падарункам для ўдзельніц сустрэчы ў аблвыканкаме стала выступленне адораных навучэнцаў – дыпламантаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.
БЕЛТА.

One thought on “Што можа жанчына

  • 16/03/2017 в 16:34
    Permalink

    Женщина может всё! На них держится семья, да и как работники они — ответственные, трудолюбивые

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *