Ляхавіцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў – 30 гадоў

Паважаныя ветэраны  вайны і працы!
Прыміце шчырыя віншаванні з 30-годдзем Ляхавіцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. За гэтыя дзесяцігоддзі яна прайшла доўгі шлях, сфарміравалася і ператварылася ў адну з самых масавых і ўплывовых грамадскіх сіл. Раённая арганізацыя ветэранаў аб’яднала неабыякавых, мэтанакіраваных людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія маюць каштоўны жыццёвы багаж, увасабляюць гонар, вопыт і мудрасць.
Вы шчодра дзеліцеся сваімі ведамі з моладдзю, на ўласных прыкладах паказваеце, што такое патрыятызм, адказнасць і гатоўнасць працаваць дзеля будучыні роднага краю і ўсёй краіны.
Дзякуй за вашу працу, невычарпальную жыццёвую энергію і мудрасць. Моцнага вам здароўя, шчасця і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт.                                                       Раённы Савет дэпутатаў

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *