З пашпартам! З 10 па 15 сакавіка па ўсёй краіне праходзіла акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі!”

Леанід Цупрык уручыў галоўны дакумент вучаніцы Тальмінавіцкай СШ Ульяне Азімка.

У наступным сакавіку ініцыятыва Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі дасягне ўзросту тых беларусаў, на каго ў першую чаргу і зарыентавана. У рамках акцыі чатырнаццацігадовыя юнакі і дзяўчаты атрымліваюць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Асаблівы гонар – атрымаць галоўны дакумент у Дзень Канстытуцыі. Ва ўрачыстай абстаноўцы, як гэта было 15 сакавіка ў Ляхавічах у гарадскім Доме культуры.

Дванаццаць нашых юных землякоў  сваёй добрай вучобай, грамадскай актыўнасцю, паспяховым удзелам у навукова-практычных канферэнцыях, фестывалях, школьных прадметных алімпіядах, спартыўных спаборніцтвах заслужылі гонар атрымаць пашпарт у Дзень Канстытуцыі.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Леанід Цупрык і старшыня  раённага Савета дэпутатаў Яўгеній Юрлевіч павіншавалі юнакоў і дзяўчат з гэтай адметнай, этапнай і, безумоўна, запамінальнай для іх падзеяй. Нагадалі, што быць грамадзянінам – гэта не толькі мець правы, але і абавязкі.
Яшчэ адзін наш юны зямляк – вучань Жарабковіцкай сярэдняй школы Аляксандр Русакевіч за сваім першым пашпартам спецыяльна наведваўся ў сталіцу краіны. Ён стаў адным з нямногіх юных беларусаў, хто атрымаў галоўны дакумент з рук галоўнага следчага краіны Івана Наскевіча.
У Дзень Канстытуцыі папоўніліся і рады раённай арганізацыі БРСМ. Білеты  аб прыналежнасці да маладзёжнай арганізацыі атрымалі 25 юнакоў і дзяўчат.
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

3 thoughts on “З пашпартам! З 10 па 15 сакавіка па ўсёй краіне праходзіла акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі!”

  • 20/03/2017 в 18:21
    Permalink

    Получить главный документ из рук известных людей — как выиграть лотерею. Незабываемые минуты счастья на всю жизнь.

  • 23/03/2017 в 22:52
    Permalink

    У меня вопрос к первому предложению в тексте. Что автор имел ввиду?
    «У наступным сакавіку ініцыятыва Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі дасягне ўзросту тых беларусаў, на каго ў першую чаргу і зарыентавана.»
    Это вы о чем?

  • 29/03/2017 в 08:02
    Permalink

    У наступным сакавіку ўсебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі» споўніцца 14 гадоў — якраз столькі, колькі гадоў тым, хто атрымлівае пашпарт

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *